burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Падарожжа па роднай краіне

Опубликовано: 24 июл 2018

автор: БРКА

Падарожжа па роднай краіне

Адвакаты Мінская абласной калегіі 15.07.2018 наведалі Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”. Парк-музей размяшчаецца ў вельмі маляўнічым месцы, напоўненым духоўнай сілай нашых продкаў. Наведванне парку пачалося з таго, што адвакатаў сустрэлі дзве прыгожыя дзяўчыны верхам на конях і двое не менш прыгожых хлопцаў, якія гралі на старадаўніх музычных інструментах. Адзін з іх аказаўся панам Зміцерам – нашым экскурсаводам. У адвакатаў ён пакінуў супрацьлеглыя пачуцці: адны заўважылі яго глыбокія веды нашай гісторыіі і ваенную выпраўку, а іншыя адзначылі, што ён жорстка адносіцца да тых, хто яго не слухае…(хто не верыць, той можа праверыць). Парк лічыцца інтэрактыўным, таму што наведвальнікі не толькі слухаюць добрыя гісторыі і назіраюць розныя прадметы даўніны, але і ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах.

Напрыклад, каля валуноў, на якіх высечаны 12 знакаў задыяка, трэба было знайці “свайго” і загадаць жаданне. Адвакаты, можна сказаць, парадніліся, калі танчылі вакол вогнішча незвычайныя “танцы”. Кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў кіданні вікінгаўскіх сякер, а таксама ў кіраванні ладдзёй, на якой трэба было праплысці па Сульскаму возеру. Хтосьці з адвакатаў пажадаў застацца і дапамагаць кавалю ці ганчару ў іх нялегкіх справах, але ўсё ж такі адданасць адвакацкай справе пераважыла. Асабліва ўразіла адвакатаў загадчык музея Ленскіх, якая вельмі душэўна распавядала пра няпростыя жыццёвыя лёсы членаў сям'і Ленскіх. Дзяўчаты не вытрымлівалі эмацыянальнай напружанасці і пачыналі плакаць.

 Карацей кажучы, кожны знайшоў для сябе нешта непаўторнае і цудоўнае: ці то ў прыродным і гістарычным багацці парку, ці то ў размовах паміж сабой пад адкрытым небам.

 Матэрыял падрыхтаваў адзін  з удзельнікаў экскурсіі адвакат Уладзімір Ангельскі

 

Опубликовано: 24 июл 2018
Автор: БРКА

Другие новости