burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Аўцюкоўскія фэсты гумару

Опубликовано: 22 мар 2023

автор: БРКА

Аўцюкоўскія фэсты гумару

Да Аўцюкоў, як цень,

Хадзіў я ў вечнай скрусе,

А там пацёрся дзень -

І цэлы год смяюся.

Даўно і я паверыў,

Што смех – дар Божы”

 

Мікола Маляўка,

беларускі паэт

Кажуць, ёсць тры праявы Бога на свеце: прырода, любоў і пачуццё гумару. Прырода дапамагае жыць, каханне – выжываць, а пачуццё гумару – перажыць.

Вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна лічацца своеасаблівай сталіцай гумару на Беларусі. Тут жывуць вясёлыя, гасцінныя і бяскрыўдныя жыхары, якія з задавальненнем знаходзяць падставу для жарту ў кожным жыццёвым выпадку. Так, упэўнены ў Аўцюках, лягчэй крочыць па жыцці. Лепш жартаваць, чым гараваць.

У 1995 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага “Аўцюкоўцы” – вусная творчасць пра іх саміх, у якой утрымліваліся вялікая колькасць аповедаў, жартаў, смешных і не вельмі гісторый, расказаў і ўспамінаў аб мінулым. У той момант і ўзнікла думка арганізаваць своеасаблівае свята беларускага гумару. І, каб не было крыўдна ні Вялікім, ні Малым Аўцюкам, ён быў праведзены паміж дзвюма вёскамі пад старымі разгалістымі дубамі.

Першы такі фэст гумару прайшоў у 1995 г., а праз два гады – другі. І надалей Аўцюкі сустракалі гасцей, апошні раз – у 2021 г.

Падчас другога фестывалю гумару ў ліпені 1997 г. пры шашы Гомель-Калінкавічы ў Малых Аўцюках адкрылі помнік Каласку і Калінцы. На адным баку Каласок ого-го вялікі, а Калінка шчупленькая, на другім – усё наадварот.

Свята наведвалі шматлікія госці: беларускія пісьменнікі Ніл Гілевіч і Генадзь Бураўкін, ансамбль “Свята”, народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, артысты-парадысты Георгій Волчак, Алег Акуліч, Уладзімір Радзівілаў ды іншыя дзеячы культуры, славутыя землякі, калектывы мастацкай самадзейнасці як з усёй Беларусі, так і замежжа.

Народны артыст СССР Ігар Лучанок напісаў гімн “Аўцюкоўцы” (словы паэта Івана Карэнды).

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч адзначаў, што “такія фэсты вельмі патрэбны. У аўцюкоў столькі добрага гумару, роднай дасціпнасці, і трэба зрабіць іх агульным нацыянальным здабыткам.”

Жыхары вёсак паказвалі гасцям, у тым ліку членам спецыяльнага журы, свае падворкі, дамы, агароды, жыўнасць, вырабы ткацтва і пляцення, узоры хатняга, цяслярнага, вінаробнага мастацтва.

На свяце гумару ладзіліся тэатральнае прадстаўленне “Аўцюкі смяюцца”, кірмаш мастацкіх промыслаў і рамёстваў, спецыяльны “вакзал”, адкуль курсіравалі аўтобусы да Калінкавіч.

Гасцей частавалі, разыгрывалі, ішло сапраўднае саперніцтва як паміж аўцюкоўцамі, так і паміж гасцямі ва ўсіх накірунках: у жартах, пачастунках, песнях, някрыўдных насмешках.

І так на ўсіх падворках – смех, гумар, песні, беларускія прысмакі і “рагатуха” з квасам.

Пропускам на свята, напрыклад, быў добры, смешны анекдот, а калі не ведаеш, то плаці грошы, а няма грошай ці шкадуеш іх – лезь праз канаву з вадой.

 - Каласок, ці не патлумачыш, як завуць чалавека, якому пашанцавала ў каханні?

- Халасцяк.

 ***

 Праходзіць нарада настаўнікаў працоўнага навучання. Малады настаўнік паскардзіўся:

- Я працую настаўнікам два гады, а пахвалілі мяне толькі раз.

Высветлілася, што аднойчы да яго ў майстэрню зайшоў былы зэк. Агледзеўся кругом і сказаў:

- Малайчына, сынок, на зоне не прападзеш!

 ***

 - Чаму ў Аўцюках адны крадуць курэй, другія – бульбу, трэція – парасят?

- Вузкая спецыялізацыя.

 ***

Глядзіць муж тэлевізар. Раптам чуе ціхі голас жонкі з іншага пакою: “Не, мілы, сёння не магу, давай сустрэнемся заўтра”. Тут жа бяжыць у пакой да жонкі: “Гэта ты па тэлефону размаўляла?” - “Не. Гэта я жаночы часопіс чытаю, 50 розных выказванняў. Побач з гэтым, напрыклад, напісана, што муж прыбяжыць, нават калі вельмі заняты. І пабач жа – не схлусілі!”

 “Звычайна скончваецца фестываль феерверкам грандыёзным – для Аўцюкоў сур’ёзным”, - так жартуюць самі жыхары дзвюх вёсак.

 Фестываль у лічбах: з часу прыняцця рашэння аб правядзенні першага фестывалю народнага гумару ў “Аўцюках” прынялі ўдзел звыш 150 творчых калектываў і каля 3500 удзельнікаў, творчыя дэлегацыі з Расіі, Украіны, Літвы, Балгарыі. Гасцямі фестывалю сталі каля 30 вядомых пісьменнікаў і паэтаў-гумарыстаў, 3 народныя і 5 заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь. Было расказана звыш 1000 анекдотаў.

  Гісторыя Малых і Вялікіх Аўцюкоў – гэта гісторыя пра Калінак і Каласкоў. Так у вёсках хораша і цёпла называюць жанчыну і мужчыну.

Існуе аповесць пра паходжанне назваў вёсак.

Колісь два браты былі на катарзе, у Сібіры дзесьці. У няволі сядзелі. За што – хто ведае, нечым некаму не паладзілі.

Аднойчы ўцяклі браты з катаргі. Ішлі, ішлі дый забрылі ў нашы мясціны. Пачалі сяліцца.

Адзін, каторы вялікі, старэйшы, аблюбаваў сабе месца для селішча за полем. Стаў запольцам. А як вёска ўтварылася, назвалі яе ў гонар уцекача – Вялікімі Аўцюкамі.

Другі, каторы малы, маладзейшы, выбраў сабе месца для селішча за бродам, за балотам. Стаў забродцам. А як вёска ўтварылася, то назвалі яе ад прозвішча малога ўцекача Малымі Аўцюкамі.

Відаць, яны ўсім хваліліся: “А я – уцюк!” (г. зн. уцёк, збег).

Вось і жывуць тут аўцюкоўцы, нашчадкі братоў-катаржан.

 У Аўцюках кожны мае мянушку. Па сапраўдным прозвішчы могуць хату не паказаць. А назавеш мянушку, кожны ведае. Аўцюкоўцы на гэта зусім не крыўдуюць, нават ганарацца імі.

Тут нават вёскі падзелены іменнямі. У Вялікіх Аўцюках адзін край вёскі называюць Пяскі, другі – Канец, сярэдзіна вёскі – Курган.

 Чаму ў Аўцюкоўцаў столькі гумару і аптымізму?

Мабыць таму, што гэты куточак зямлі здаўна аблюбаваў чалавек. Не вельмі далёка адсюль на беразе Прыпяці знаходзіцца вёска Юравічы, дзе знойдзена стаянка першабытнага чалавека. Не хочацца верыць, што ў той далёкі час чалавек быў сумны, пануры і дзікі, клопат меў толькі пра ежу і паляўніцтва. Магчыма ў вольны час ён весяліўся і жартаваў, танцаваў і спяваў. Адгалоскі яго прыродных гумару і мудрасці можна пачуць сёння ў размовах аўцюкоўцаў.

 - Сядай, - прапанавала яна.

Я ветліва аднекваўся. Але яна настаяла на сваім. Гэта была… улада.

Рэйсавы самалёт Мінск – Кіеў ляціць над Аўцюкамі. Сцюардэса падбягае да лётчыка:

- Адчыніце люк, двое аўцюкоўцаў хочуць выйсці.

- Э-э, учора аднаго тут выпусціў, а трое ўскочылі… 

Каласок – Калінцы:

- Палажы мне ў чай восем ложак цукру. Толькі не размешвай, я салодкага не люблю.

 Як адзначаў В.Р.Феранц пра Аўцюкоўскія фэсты гумару, “нават у самы невясёлы час – перабудоў, рэформаў, крызісаў – хоць зрэдку неабходны вясёлыя святы, каб адпачыць, забыць пра паўсядзённыя клопаты, пажартаваць і пасмяяцца. Дзякуючы гэтым фэстам слава пра Аўцюкі пайшла па ўсёй Беларусі.”

 Кацярына Змушка, адвакат юрыдычнай кансультацыі Калінкавіцкага раёна.

авт0.jpgАуцюки 1.jpgауцюки 2.jpg

Опубликовано: 22 мар 2023
Автор: БРКА

Другие новости