burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Флар’янова

Опубликовано: 15 июн 2023

автор: БРКА

Флар’янова

Адзін са старадаўніх фамільных маёнткаў роду Бохвіцаў размешчаны ў Ляхавіцкім раёне ў весцы Флар’янова.

          Упершыню назву гэтага населенага пункта я пачуў ад немаладога мужчыны, калі ён прыйшоў за парадай да майго калегі па рабоце. Ужо тады, спачатку не вельмі ўважліва, а потым з усё большым інтарэсам я стаў прыслухоўвацца да яго слоў. А рассказваў ён аб сваёй сядзібе, якую набыў ва ўласнасць. Занозай у маім сэрцы засталася назва вескі. Нарэшце я не вытрымаў і да пачатку работы звярнуў аўтамабіль з дарогі, якой неаднойчы ехаў у Ляхавічы, каб знайсці і сваімі вачыма пабачыць тое Флар’янова.

          Звычайныя вясковыя хаты стаяць уздоўж галоўнай вуліцы, якая знянацку ўпіраецца … ў велізарны замак. Ён - двухпавярховы, з чырвонай цэглы, з вежкамі ў неагатычным стылі, якія адразу навяваюць думкі аб далёкім мінулым.

 Гісторыя сядзібы звязана з імем Яна Отана Бохвіца, які прайшоў Крымскую вайну, удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў, за што адбываў гадзічны турэмны срок у Дынабургскай крэпасці. Сядзібу свайго бацькі вядомага філосафа, пісьменніка Фларыяна Бохвіца ў весцы Новыя Вошкаўцы ён атрымаў у спадчыну, перебудаваў яе ў 1870 годзе, назваўшы ў гонар бацькі Фларыянава, пазней назва трансфарміравалася у Флар’янова. Дарэчы, яшчэ адзін маентак, куплены ў паноў Навіцкіх, Ян Бохвіц назваў Паўлінава, у гонар сваей маці Паўліны Маеўскай-пляменніцы маці знакамітага паэта Адама Міцкевіча.

Маёнтак у Флар’янова незвычайны. Фасад сядзібнага дома выкананы з чырвонай цэглы, а асновная яго частка – вялікі двухпавярховы будынак з шматлікімі пакоямі- драўляны. Каля маёнтка разбіты вялікі парк. Спадар Ян асабіста высаджваў многія рэдкія віды дрэў і кустоў, там была нават пляцоўка для кракета. У садзібе былі таксама гаспадарчыя пабудовы, сыраварня, якая захавалася да нашага часу, дамы для прыслугі. Уезд на тэрыторыю сядзібы ажыццяўляўся , па ліпавай алеі цераз браму, аформленую масіўнымі каменнымі пілонамі і чугуннай рашоткай.

Кожнае лета Ян Бохвіц здаваў пакоі адпачывальнікам, сярод якіх былі такія знакамітыя людзі, як Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы. А ў 1908 годзе сюды прыехала адпачываць славутая пісьменніца Эліза Ажэшка. Яна засталася ў сядзібе да 1909 года, зачараваная мясцовай прыродой і … сынам гаспадара Тадэушам. Паводле сведчанняў гісторыкаў, яны маглі перапісвацца, знаходзячыся ў розных пакоях дома, прычым, у кожны ліст Эліза ўкладвала пялёстак ружы. Пасля смерці пісьменніцы гэтыя пісьмы былі апублікаваны 300- старонкавым томам.

З паяўленнем Элізы Ажэшкі жыццё ва Флар’янове завіравала: сюды сталі прыязджать мастакі і пісьменнікі з Вільні і Санкт-Пецярбурга, у доме і на летняй верандзе праводзіліся літературныя чытанні і творчыя вечары. Эліза Ажэшка пасадзіла ў сядзібе дуб, якому сёння ужо больш за 110 гадоў!

 Традыцыя правядзення літаратурных сустрэч не загінула, а аднавілася ў 2016 годзе – у Год культуры тут адбыліся першыя “Флер’яноўскія чытанні”, прымеркаваныя да 175-годдя нараджэння Элізы Ажэшка. З таго часу раз на два гады свята збірае аматараў літаратуры і творчасці.

А гэта ўсё стала магчыма, дзякуючы аднаму чалавеку - Траццяку Генрыху Міхайлавічу. У 2011 годзе сядзібны будынак у Флер’янове, які без належнага догляду імкліва занепадаў, быў набыты ім, Героем Сацыялістычнай працы, ардэнаносцам і былым старшыней калгаса імя Ламаносава. Генрых Міхайлавіч разам са сваёй жонкай Ларысай Траццяк, музай і натхненнем, рупліва апякавае старую сядзібу на сваёй малой радзіме. Імі створана невялічкая музейная экспазіцыя, якая распавядае пра колішніх гаспадароў маёнтка. Тут заўсёды рады гасцям, тым, хто не абыякавы да гісторыі свайго краю, а дзякуючы такім гаспадарам – энтузіястам, хочацца верыць, што сядзібу чакае доўгае жыцце!

 В.Петрыў, адвакат, загадчык юрыдычнай кансультацыяй Ляхавіцкага раёна.

ффф2.jpgффф3.jpgфффф4.jpg

 

Опубликовано: 15 июн 2023
Автор: БРКА

Другие новости