burger
map-header

г. Минск, ул. В. Хоружей, 3

phone-header

+375(17) 370 80 10

mail-header account
Концепция развития адвокатуры История адвокатуры Беларуси Как стать адвокатом Порядок и условия оказания юридической помощи адвокатами Политика БРКА в отношении обработки персональных данных Правила пользования сайтом БРКА Правила пользования юридической онлайн-консультацией Указ Президента Республики Беларусь "О Концепции правовой политики Республики Беларусь" Закон Республики Беларусь "Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь" Закон Республики Беларусь "О лицензировании" Закон Республики Беларусь "О порядке исчисления стажа работы по специальности" Постановление "Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката" Постановление "О прохождении стажировки лицами, намеревающимися стать адвокатами" Постановление "О порядке проведения квалификационного экзамена" Госгарантии и льготы семьям, воспитывающим детей

Ваўкавыск, ты мая малая Радзіма!

Опубликовано: 21 фев 2023

автор: БРКА

Ваўкавыск, ты мая малая Радзіма!

        2023 год – «Год міру і стварэння», ёсць лагічнае прадоўжанне і развіццё «Года гістарычнай памяці», якім з`яўляўся 2022 год.

        Ваўкавыск – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Упершыню ён узгадваецца ў «Іпацьеўскім летапісе» ў 1252 годзе, які доугі час і лічыўся годам заснавання гораду. Але шмат пазней гісторыкамі былі знайдзены іншыя доказы, сцвярджаючыя тое, што горад значна больш «мудры». Рашэннем сесіі гарадскога Савета дэпутатаў афіцыйнай датай нараджэння Ваўкавыска зацверджаны 1005 год.

Горад знаходзіцца ў заходняй частцы нашай краіны. Там, дзе спрадвеку сутыкаліся культуры розных плямёнаў, а пазней і народаў. Кожная з гэтых культур накладвала свой адбітак на мясцовыя звычаі і традыцыі.

Апошнім часам імкліва змяняюцца масштабы і прыярытэты жыцця, выгляд гарадоў усё меней залежыць ад іх адміністрацыйнага статусу. Старыя гарады хутка маладзеюць. Так сталася і з Ваўкавыскам. На першы погляд, былога ў ім амаль не пазнаць. Аднак, калі добра прыгледзецца, можна адшукаць цэлую нізку чароўных кавалачкаў даўніны, першай перлінкай якой з`яўляецца Шведская гара (найбольш старажытны абарончы комплекс), а так сама Замчышча (цэнтр старажытнага горада) і Муравельнік (бліз Шведскай гары). А калі добра прыслухацца, то можна пачуць і дзіўную гісторыю пра ўзнікненне горада Ваўкавыска – маёй «малой Радзімы».

       Даўным-даўно гэта было, калі тутэйшыя людзі і пра Хрыста яшчэ не чулі, а наваколле адзывалася толькі глухім шумам бясконцых лясоў ды бурленнем жвавых патокаў паўнаводных рэчак. А ні шкляных вокнаў, а ні драўлянай падлогі тыя людзі не ведалі, а ўкопваліся ў зямлю і дахам з лапніку прыкрываліся – нібы пад дрэвам сядзелі. А каб пад нагамі макрата не стаяла, то выбіралі месца высокае, або гару насыпалі – абы толькі вада пітная побач мелася.

Так з`явілася першае паселішча. Менавіта там, на Шведскай гары. Працы многа пайшло, але выгоды ўсё акупляюць. Тут дзве рэчкі збягаюцца: Ваўкавыя і Рось. Была яшчэ і трэццяя рачулка: Нятуай звалася – з боку Парахаўні. Цяпер яна не існуе, бо перасохла. Выдатнае месца атрымалася: шырокі поўны дол вады і з вяршыні гары далёка сачыць можна.

       Аднойчы забрыло сюды ваяўнічае племя яцвягаў. Убачыўшы, што да гарадзішча так проста не падступіцца, вырашылі напасці ўначы. Апусцілася цемра. Цішыня, толькі зрэдку ўсплёскі чуваць, нібы рыбіны з вады выскокваюць – палююць на драбязу. А гэта яцвяжскія ваяры ў калужынь ступаюць, ды назад ногі выцягваюць. Нарэшце не вытрымаў адзін, ды як закрычыць: «Валка, віска!». За ім другі, трэці…. Гэта па-іхняму, па-яцвяжску, значыць «калужына паўсюды». Тут людзі з гарадзішча павыскоквалі на валы і давай агні ўніз шпурляць, ды стрэламі на ворага цэліць. Ад спалоху яцвягі далёка пабеглі, аж на левы бераг Росі выскачылі. Толькі там і апрытомнелі. Магчыма, што там і пасяліліся, на гарадзішча больш не выступалі. Так і вёску тую назвалі – «Яцвязь».

       Але гэта толькі палова гісторыі. Не паспелі жыхары гарадзішча супакоіцца ад варожага нападу, як зноў па начах пачаў уздымацца плёскат, і чуліся крыкі: «Валка, віска!». Стражнікі на валах агні ўніз кідаюць, але ворага не бачаць. Адправілі паслоў да яцвягаў. Аднак тыя з сваіх паселішчаў не рухаліся. Праз нейкі час дазналіся, што такім манерам дзеці свавольнічалі. Вельмі ўпадабалася ім, як ваяры з валоў агні шпурляюць – чысты феерверк!

Гульні гульнямі, але што з малымі рабіць? Адны прапанавалі за свавольствы дзятву пакараць, іншыя – іх бацькоў. Аднак старэйшыны былі супраць, маўляў, пакаранне сваіх толькі злосць распальвае. Нарэшце, каб супакоіць запал і задаволіць усе бакі, вырашылі сваё месца менаваць надалей «Валка-віска», а ў святочныя дні ладзіць гульню ў абарону гарадзішча з плёскатам, крыкамі і агнямі. Так яно і было.

       З той пары шмат вады ўцякло, менш лясоў стала, рэчкі памялелі, берагі іх паабсыхалі. Зручней стала жыць каля самых водных патокаў. Людзі з гарадзішча перамясціліся туды, дзе сёння горад і стаіць. Пра старое свята забыліся. Толькі назва засталася…

        Час ійшоў. Гісторыя роднага краю працягвалася. У пачатку ХІІІ стагоддзя Ваўкавыск- у саставе Полацкага княства. З другой паловы ХІІІ стагоддзя – Галыцка-Валынскага, а ў канцы гэтага ж стагоддзя – пад уладай Вялікага Княства Літоўскага.

        У сваёй гісторыі Ваўкавыск і яго ваколіцы шматразова цярпелі то ад пошасцяў, то ад пажараў, а найчасцей – ад войнаў. Горад не аднойчы разбураўся, аднак мясцовыя жыхары так моцна былі прывязаны да сваёй роднай і прыгожай мясціны, што не шкадуючы сіл аднаўлялі яго нанова, робячы яго нават яшчэ больш прыгажэйшым.

         У ХVI-ХVІІІ стагоддзях у Ваўкавыску налічвалася да пяці тысяч жыхароў. У 1503 годзе Ваўкавыск набыў Магдэбурскае права і герб з адлюстраваннем ваўка.

З 1507 года горад – уездны центр Навагрудскага ваяводства. Гэта горад гандлю і рамёстваў. На нейкі час ён стаў месцам з`езду паслоў і сенатараў Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ваўкавыск увайшоў у склад Расійскай імперыі, з`яўлючыся цэнтрам уезда.

У пачатку Айчынай вайны 1812 года ў горадзе знаходзілася штаб-кватэра другой Заходняй рускай арміі пад кіраўніцтвам генерала ад інфантэрыі П.І. Багратыёна. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца музей яго імя.

        Развіццю горада спрыяла будаўніцтва ў 1885 годзе чыгуначнай дарогі «Баранавічы - Беласток». Ваукавыск – значны вузел чыгуначных таварных перавозак. Згодна перапісу 1897 года, насельніцтва горада складала 10323 жыхароў. У 1914 годзе – 16754 жыхара.

       Восенню 1915 года горад занялі войска кайзераўскай Германіі, узімку 1919 года – Польшчы, у ліпені 1920 года – Чырвонай Арміі, а ў верасні – зноў войскі польскай дзяржавы. С 1921 па 1939 гады Ваўкавыск – уездны цэнтр Беластокскага ваяводства. У складзе БССР – з 2 лістапада 1939 года, а с 15 студзеня 1940 года Ваўкавыск – адміністрацыйны цэнтр аднаімённага раёну.

        22 чэрвеня 1941 года адкрыта чорная старонка ў гісторыі нашай Радзімы.

28 чэрвеня горад быў захоплены гітлераўскімі войскамі. Мясцовае насельніцтва хутка зразумела прапанованы ім «Новы парадак» і стала на абарону роднага краю. Барацьба была жорсткая, доўгая і цяжкая. За час акупацыі горад і раён страцілі больш за 29000 чалавек. Толькі ў яўрэйскім гетта было знішчана больш за 10000 яўрэяў.

Але «тутэйшыя» памяталі сваю гісторыю, былі сапраўднымі патомкамі-абаронцамі тых яшчэ ваяроў-гарадзішчанцаў, якія абаранілі сваё паселішча ад плямён яцвягаў. Пад час аперацыі «Багратыён» 14 ліпеня 1944 года горад Ваўкавыск войскамі другога Беларускага фронту быў вызвалены ад фашысцкіх захопнікаў. Пяцёра чалавек, ад чырвонаармейца да маёра, за мужнасць і адвагу, праяўленныя пры вызваленні Ваўкавышчыны, атрымалі званне «Герой Савецкага Саюза». Іх імёнамі названы вуліцы і завулкі горада.

       Пачалося новае, мірнае жыццё і адраджэнне! Бліжэй да 1950 года ўзнавілася дзейнасць усіх прамысловых прадпрыемстваў.

       У цяперашні час насельніцтва Ваўкавыску складае 44000 жыхароў. У горадзе і раёне дзейнічаюць 29 прамысловых прадпрыемстваў. Самыя значныя з іх: ААТ «Беллакт», ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і іншыя.

   

А.Г. Коўган.   адвакат, загадчык юрыдычнай консультацыяй Маларыцкага раёну              

                                               

 

 

 

 

Опубликовано: 21 фев 2023
Автор: БРКА

Другие новости